Dr. Martens + Joy Division

Dr. Martens + Joy Division

У калекцыі гэтай восені кампанія Dr. Martens стварыла 1460 мадэль у гонар брытанскага пост-панк-гурта Joy Division і вокладкі Unknown Pleasures, -іх першага альбома, які быў запісаны 15 чэрвеня 1979 года.

Дызайн распрацаваў брытанскі дызайнер Пітэр Сэвілл.

Для вокладкі альбома была ўзята ілюстрацыя з Кембрыджскай астранамічнай энцыкляпедыі (Cambridge Encyclopaedia Of Astronomy), якая ўяўляе сабой графікі роўна 100 радыёімпульсаў ад пульсара PSR B1919+21, адкрытага ў ліпене 1967 года (гэта быў першы адкрыты пульсар, и да таго, як прырода імпульсаў, выходзячых ад яго, была ўстаноўлена, вучоныя ўсур’ёз меркавалі, што яны могуць сыходзіць ад разумных істот).

Converse x Joy Division

Спачатку альбом зусім не карыстаўся поспехам, і толькі ў жніўні 1980 года падняўся да 71-га месца ў брытанскім хіт-парадзе — на гэта значна паўплываў і факт самагубства лідэра групы Йена Кёрціса. У 2000 годзе журнал Q змясціў альбом на 19-ю пазыцыю ў сваім спісе «100 найвялікшых брытанскіх альбомаў».

Гэта адзіны студыйны альбом, выдадзены пры жыцці Йена Кёрціса…

Цяпер дызайн вокладкі, створаны Пітэрам Сэвіллем, — выбухны, сыры і інтэнсіўны, як гук гурта-стаў клясічным. Знакавыя і пазнавальныя вобразы Unknown Pleasures, лёгка трансфармуюцца ў адбіткі на гладкай скуры smooth мадэлі 1460 Dr. Martens.

Converse x Joy Division-2

inshoezz