Dr Martens + Tate London. Richard Dadd
Ізноў Dr Martens у супрацы з мастацкай галерэяй Tate Britain радуе нас новым эксклюзіўным вырабам 1460 мадэлі, дзе выкарыстоўваецца карціна аднаго з найбуйнейшых ангельскіх прадстаўнікоў віктарыянскага казачнага жывапісу Рычарда Дэдда (анг. Richard Dadd 1817-1886).
«Трапны замах казачнага дрывасека» (англ. Fairy Feller’s Master-Stroke, таксама Удар чароўнага дрывасека) — карціна якую Р. Дэдд пісаў на працягу 9 гадоў 1855–64 у лонданскім псіхіятрычным шпіталі Бедлам. Дэдд быў змешчаны ў лякарню пасля забойства бацькі, у якім ён убачыў ўвасабленне д’ябла. У бальніцы мастак не перастаў пісаць і менавіта там стварыў свае самыя вядомыя творы, сярод якіх і «Трапны замах казачнага дрывасека»…
Рычард Дэдд надаваў вялікую ўвагу дэталям карціны. Некаторыя мазкі ён разглядаў праз павелічальнае шкло, спрабуючы дамагчыся дасканаласці. Ён стварыў эфект практычна трохмернага малюнка, аднак лічыў працу нескончаннай. Сапраўды, ніжні левы кут карціны ўяўляе сабой толькі накід. Для стварэння кантэксту карціны, Дэдд напісаў верш «Elimination of a Picture & its subject — called The Fellers ‘Master Stroke», дзе кожнаму персанажу было дадзена імя і апісана яго роля. Верш поўны алюзій на ангельскі фальклор і творы Шэкспіра, даказваючы, што карціна не з’яўляецца выпадковым плёнам фантазій аўтара.
Па матывах карціны «Трапны замах казачнага дрывасека» напісана фантазія англійскага кампазітара Олівера Кнусена «Квітней феерверкам» (1988), да яе ж звяртаецца ў рамане «Маленькі свабодны народзец» (2003) ангельскі пісьменнік Тэры Пратчетт. Карціна прысутнічае ў рамане «Чысвікскія ведзьмы» Роберта Ранкіна, так названа адна з песень рок-гурта Queen у альбоме Queen II.
Прынт карціны Рычарда Дэдда «Трапны замах казачнага дрывасека» быў надрукаваны кампаніяй Dr. Martens на Cristal Suede, традыцыйнай замшы с патрэсканым і пашарпаным верхнім лакам, які паказвае кантрасны базовы колер з эффэктам зношаннасці.