Dr. Martens X The Who
Калі ў 1967 годзе на сцэне Піт Таўншэнд (The Who) насіў старую падрапаную пару dr. Martens 1460, ён катапультаваў нашу сціплую марку абутку dr. Martens са свету спецадзення ў свет рок-н-ролла, і музыка з гэтага часу жыве ў нашым сэрцы.
Разам з выбухам вядомасці гурта The Who, які дабраўся да вяршыні брытанскай мод-сцэны, і Dr Martens стаў сымбалем мяцежнага самавыяўлення.
«З новымі» Air Soles «я літаральна пачаў лётаць» -казаў гітарыст і кампазытар Піт Таўшэнд…
Цяпер, разам з новай супрацай, dr. Martens і The Who замкнулі поўнае кола … ці, хутчэй, поўную мішэнь.
Эмблема The Who, трохколерная мішэнь, з’яўляецца адным з самых пазнавальных знакаў у гісторыі рок-музыкі; так што, знакавы сымбаль легендарных The Who цяпер упрыгожыў частку лімітаваных вырабаў калекцыі восень-зіма 2019-20 Dr. Martens.