Dr. Martens + Sex Pistols

Dr. Martens + Sex Pistols

Прайшло 44 гады з тых часоў як Джоні Ротэн і Ко. (Sex Pistols) упершыню былі заўважаны ў 1460 Dr. Martens на сцэне…  У гэтым сезоне дзве панк-легенды Sex Pistols і Dr. Martens аб’ядналі свае сілы ўпершыню, каб стварыць капсульную калекцыю.

Converse x Sex Pistols

Вакаліст Джон Лайдон, таксама вядомы як Джоні Ротэн, сказаў: «Мне падабаецца» Doc Martin «, але я люблю Dr Martens … Заўсёды насіць іх, -крута. Гэта чаравікі, якім я аддаю перавагу… Няма ніякіх медыцынскіх праблем! .. »

Bravado, кампанія Universal Music Group, якая займаецца брэнд-менеджмэнтам, лічыць што група ідэальна падыходзіць для абутку гіганта, таму што яны заўсёды «выдатна адлюстроўваюць і накіроўваюць сутнасць нонканфарміцкага духу Docs».

Яны сказалі, у сваёй заяве: «Калі Sex Pistols уварваліся на сцэну ў 1975 годзе, яны змянілі музыку назаўжды. Усё — ад стаўлення і незвычайнасці іх тэкстаў- да эстэтыкі іх вопраткі,.. -кінула выклік істэблішмэнту і чысціні, свету поп-музыкі. Яны адкрылі гучную, дзёрзкую эру музыкі без забаронаў. І хоць яны выпусцілі толькі адзін альбом “Never Mind the Bollocks, Here’s the Sex Pistols” у іх каротую двухгадовую кар’еру, — іх спадчына ўсё яшчэ захоўваецца…